1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Гродненская областная организация профсоюза «БЕЛПРОФМАШ» Тел./факс: 8 (0152) 55 73 21
E-mail: grodno@belprofmash.by

Медиагалерея

ГлавнаяНовостиПартнёр, абаронца, памочнік – прафсаюз
20 июля 2022

Партнёр, абаронца, памочнік – прафсаюз

19 ліпеня на базе Дзятлаўскага раёна прайшло выязное пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам яго старшыні Барыса Казялкова з удзелам намесніка старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзіма Грачова.

На парадак дня было вынесена шырокае кола пытанняў, якія тычыліся розных напрамкаў дзейнасці прафсаюзаў.

На дзятлаўскай зямлі гасцей павітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі, які расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна, яго славутасцях, знакавых гістарычных асобах і падзеях.

З вынікамі маніторынгу ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліны на Дзятлаўшчыне ўздельнікаў пасяджэння азнаёміў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык. Расказаў, што ў нашым раёне функцыянуюць 90 прафсаюзных пярвічак з 11 галіновых аб’яднанняў, у якія ўваходзяць 7600 чалавек. Летась было створана 13 новых пярвічак, пераважна ў прыватным сектары эканомікі, сёлета – яшчэ адна, 2-е ў планах. За 6 месяцаў 2022 года адбылося 160 наведванняў пярвічак, за мінулы год – 379. У час маніторынгу выяўлены парушэнні, якія ў асноўным тычыліся афармлення прафсаюзнай дакументацыі, старшыням дадзены рэкамендацыі па справаводстве, аказана метадычная дапамога. Вынікі маніторынгу разгледжаны на пасяджэнні прэзідыума Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. У першым паўгоддзі 2022 года для праверкі ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліны пярвічкі наведвалі спецыялісты абласных і рэспубліканскіх галіновых прафсаюзаў, праведзены семінары-вучобы. У раёне зарэгістравана і дзейнічае 5 прафсаюзных пагадненняў, адно з якіх – раённае, вядзецца актуальны рэгістр калектыўных дагавораў (усяго іх дзейнічае 80). Прадаўжаецца ўзаемадзеянне з ДУП “Гроднатурыст” па аздараўленні членаў прафсаюзаў і турысцка-экскурсійнай дзейнасці, а для ахопу невялікіх пярвічак ладзяцца сумесныя паездкі. Члены пярвічных арганізацый удзельнічаюць у раённых мерапрыемствах і дабрачынных справах, актыўна працуюць грамадскія прафсаюзныя інспектары па ахове працы і сувязях з грамадскасцю. Аказанне дапамогі членам прафсаюза па захаванні працоўных правоў і сацыяльных гарантый будзе прадоўжана.

Наступны блок пытанняў тычыўся работы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Спыніліся на такіх актуальных тэмах, як напаўненне і папулярызацыя акаўнтаў галіновых прафсаюзных аб’яднанняў у сацыяльных сетках, вядзенне прафсаюзных сайтаў, удасканаленне інфармацыйнай работы ў СМІ, было адзначана, што асабліва запатрабавана ў гэтым кірунку зваротная сувязь з прафсаюзнымі інспектарамі аховы працы. Узнялі яшчэ адну не менш актуальную тэму – аб паўнаце і своечасовасці пералічэння членскіх прафсаюзных узносаў і рабоце па спагнанні запазычанасцяў.

Са справаздачай па выкананні плана мерапрыемстваў па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” ў рэдакцыі Указа № 140 і прымаемых мерах у сувязі з няшчаснымі выпадкамі на вытворчасці ў ІІ квартале 2022 года, выступіў галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Гаравенка. Ён адзначыў, што лідарамі “сумнай статыстыкі” ў справаздачны перыяд сталі аграпрамкомплекс і прыватныя арганізацыі, дзе няма прафсаюзных пярвічак. Найбольш траўманебяспечным відам дзейнасці з’яўляецца работа на вышыні, за ёю ідуць дарожна-транспартныя здарэнні. Захаванне бяспечных умоваў працы пастаянна ў цэнтры увагі прафсаюзных інспектараў, у гэтым кірунку робіцца шмат: праводзяцца маніторынгі, Адзіныя дні бяспекі, аднак і самі работнікі павінны клапаціцца пра ўласныя жыццё і здароўе.

Спецыялісты абласнога аб’яднання прафсаюзаў спыніліся і на такіх важных пытаннях, як работа са зваротамі грамадзян; стварэнне новых прафсаюзных пярвічак; падтрымка работнікаў, якія працуюць ва ўмовах няпоўнай занятасці з нізкім узроўнем зарплаты; заключэнне калектыўных дагавораў і іншых.

У час падвядзення вынікаў пасяджэння намеснік старшыні ФПБ Вадзім Грачоў адзначыў, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі – гэта арганізацыя да меркавання якой прыслухоўваюцца, на працягу шматгадовай дзейнасці яна сфарміравала свой станоўчы імідж, таму лідары і актывісты ўсіх узроўняў прафсаюзнага руху павінны будаваць работу так, каб падтрымліваць і развіваць яго, дапамагаючы людзям у вырашэнні праблем.

Пасля афіцыйнай часткі гасцей раёна запрасілі на азнаямленчую экскурсію, у час якой першым яны наведалі Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, дзе з работай прадпрыемства і лінейкай выпускаемай прадукцыі іх пазнаёмілі намеснік гендырэктара акцыянернага таварыства Ігар Навіцкі, дырэктар філіяла Андрэй Жыдко, з магчымасцямі карпаратыўнага адпачынку і баўлення вольнага часу – старшыні прафсаюзных пярвічак ААТ “Молочный Мир” Данута Мазуркевіч і філіяла Іна Зайцава. Прыемным момантам стала дэгустацыя прысмакаў, якія выпускаюцца пад брэндам “Молочный Мир”.

У далейшай вандроўцы па Дзятлаўшчыне гасцей суправаджала старшы навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея, яна ж прафсаюзны інспектар па сувязях з грамадскасцю Алена Абрамчык. Прафсаюзныя лідары наведалі помнік Ліпічанскаму Сусаніну Іосіфу Філідовічу, дзе ўсклалі вянок і запалілі лампадкі ў памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, затым яны прайшліся па гістарычным цэнтры горада Дзятлава, спыніліся на плошчы 17 Верасня, зайшлі ў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – архітэктурны помнік XVII стагоддзя. Цікавінкай гэтага святога месца стала тое, што літаральна нядаўна пры рэканструкцыі тут ускрылі калону і знайшлі рэчыўнае пацвярджэнне даўняй легенды – урны з сэрцам Мікалая-Фаўстына Радзівіла і яго сына Ежы. Далейшы шлях гасцей ляжаў у гарадскі пасёлак Наваельня, дзе таксама шмат гістарычных мясцін, працуе народны музей “Дзеці ліхалецця” Новаяльнянскай сярэдняй школы і жыве мастак-кераміст Анатоль Кардаш.

diatlovonews.by


Warning: Use of undefined constant php - assumed 'php' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/user2112226/www/grodno.belprofmash.1prof.by/skin/footer.php on line 70

Warning: Use of undefined constant php - assumed 'php' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/user2112226/www/grodno.belprofmash.1prof.by/skin/footer.php on line 75

Карта сайта